«Танчыць» і «Сэрцы» — беларускамоўны сінгл ад гурта ili-ili

Гурт «ili-ili» прадстаўляе адразу дзве песні са сваёй беларускамоўнай праграмы «list».

Гурт «ili-ili» прадстаўляе адразу дзве песні са сваёй беларускамоўнай праграмы «list». Упершыню яна была выканана два месяцы таму на сумесным канцэрце з гуртом «Босае сонца» ў межах праекту «Жывы тузін». На гэтым выступе да «іli-ili» далучыліся выдатныя музыкі – бубнач Зьміцер Харытановіч (DrumXTC,B:H:) і басіст Алесь Сіманаў(Artefact ). Яны ж прынялі ўдзел у запісу.

«Танчыць» і «Сэрцы» – гэта,бадай, адны з самых «ударных» песень з праграмы «list». Пасля нашага трошкі сумнаватага і задуменнага альбому «Past Perfect» нам вельмі карцела запісаць нешта больш бадзёрае. А яшчэ адчуваем, што, каб хутчэй ужо прыйшла вясна, менавіта зараз трэба запусціць у паветра моцную станоўчую энергію. І мы зрабілі гэта нашым сінглам.

Таксама «ili-ili» запрашае ўсіх на прэзентацыю дэбютніка «Past Perfect». Канцэрт адбудзецца 19 красавіка ў Тэатры Эстрады. Музыкі абяцаюць, што будзе цёпла.

Спампаваць: Сэрцы, Танчыць

12:14, 27/03/2013 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0689 seconds.