Zorge ў Менску
Пасля распаду Tequilajazzz, ягоны лідар Яўген Фёдараў заснаваў новы праект Zorge і вязе яго ў Менск. Рускія музыкі выступяць 26 студзеня ў клубе Re:Public, яны выканаюць песні са свайго дэбютнага альбому "Zorge", а таксама старыя песні гурта Tequilajazzz.
Гурт едзе ў сваё канцэртнае турнэ на цягніку, таму Яўген збіраецца пісаць песні наўпрост у купе. Суправаджаць іх будзе беларускі прадзюсер Алег Ціханаў, які працаваў з Ніна Катамадзе, гуртамі Osimira і «Воплі Відоплясова».
Канцэрт пачнецца 26 студзеня ў 20:00 у клубе Re:Public. Квіткі: танцпляцоўка: 190 тыс.руб., столік: 260 тыс. руб. Квіткі можна набыць на сайце Kvitki.by. Даведкі: (029) 357 47 43, (029) 712 11 11.
Каментары праз FACEBOOK