У Беларусі забароненыя біллборды «Ма-ма = Мо-ва»

Праект сацыяльнай рэкламы па папулярызацыі беларускай мовы можа закрыцца.

У мінулым годзе асацыяцыя рэкламных арганізацый Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры ініцыявала конкурс на стварэнне рэкламных плакатаў на тэму папулярызацыі беларускай мовы. У выніку працы агенцый-пераможцаў з’явіліся на вуліцах беларускіх гарадоў: спачатку ў Горадні, потым у Магілёве, а пазней і ў многіх іншых, у тым ліку ў сталіцы. Аднак нядаўна біллборды «Ма-ма + Мо-ва» па вусным распараджэнні без тлумачэння прычын былі забароненыя да распаўсюду.

У конкурсе перамогу атрымала агенцыя McCann Erickson Belarus з канцэпцыяй «Мая родная мова». Аднак пасля кансультацый з прадстаўнікамі Міністэрства культуры было прынятае рашэнне аб распаўсюдзе яшчэ двух праектаў: канцэпцыі «Ма-ма – Мо-ва» ад рэкламнага агенцтва «ПинГвин», а таксама 4 посцераў «Маё першае слова» ад McCann Erickson

Гісторыю праекта і інфармацыю, пра забарону на распаўсюд білл-бордаў, якія папулярызуюць беларускую мову, змясціў сёння рэсурс Marketing.by.

Працы пераможцаў цягам некалькіх месяцаў з’явіліся ў многіх гарадах Беларусі. Аднак нядаўна іміджы «Ма-ма = мо-ва» па вусным распараджэнні без тлумачэння прычын былі забароненыя да распаўсюду, а ўсе змешчаныя білборды было вырашана прыбраць. 

«У такой сітуацыі лёс рэшты ўзгодненай часткі праекта знаходзіцца пад пытаннем», — адзначае сайт.


Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.