Што новага пачытаць на зімовых вакацыях

Год таму была заснавана адна з самых важных літаратурных прэмій — Літаратурная прэмія імя польскага журналіста і публіцыста Ежы Гедройца. Сёлета яна будзе прысуджацца за лепшую выдадзеную кнігу ў 2012 годзе на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». 

Амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка, ініцыятар прэміі 

Сёння быў абвешчаны лонг-ліст прэміі, як і летась у яго ўвайшлі вядомыя пісьменнікі Альгерд Бахарэвіч і Андрэй Федарэнка. У абодвух пісьменнікаў у 2012 годзе выйшла па дзве кнігі, якія прэтендавалі на прэмію, аднак журы абрала па адной: «Ланцуг» (Андрэй Федарэнка) і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» (Альгерд Бахарэвіч). Кніга апошняга, якая складаецца з правакацыйных эсэ пра беларускіх класікаў, што выходзілі цягам некалькі месяцаў на Радыё Свабода, паспела нарабіць шмат шуму ў інтэрнэце, і аўтар нават на прэзентацыю кнігі прыйшоў з асабістым ахоўнікам. У лонг-ліст таксама трапіў дэбютант, прадстаўнік пакалення Y Андрэй Пакроўскі, які расчараваўся ў Дзедзе Марозе. Адзін з фаварытаў на прэмію ― былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў з кнігай пра студэнцкія гады «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».

Лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца:

  • Адам Глобус, «Сказы»
  • Сяргей Балахонаў, «Зямля пад крыламі Фенікса (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)» 
  • Альгерд Бахарэвіч, «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча»
  • Алена Брава, «Рай даўно перанаселены»
  • Паліна Качаткова, «Матылі»
  • Уладзімер Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (Менскі раман)»
  • Андрэй Пакроўскі, «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»
  • Алесь Пашкевіч, «Сімъ Побѣдиши»
  • Людміла Рублеўская, «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»
  • Юры Станкевіч, «Шал»
  • Уладзімер Сцяпан, «Адна капейка»
  • Андрэй Федарэнка, «Ланцуг»

Павал Касцюкевіч, лаўрэат леташняй прэміі імя Ежы Гедройца 

Сярод узнагародаў ― магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці. Узнагароджанне адбудзецца ў Міжнародны дзень пісьменніка 3 сакавіка

Фотарэпартаж з узнагароджання ў мінулым годзе 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.