Конкурс для маладых літаратараў

З 1 студзеня 2013 году прымаюцца творы дзяцячай тэматыкі на ўдзел у конкурсе маладых пісьменнікаў «Экслібрыс». Гэтым разам конкурс прысвечаны дзіцячаму пісьменніку Янку Маўру. Узяць удзел у конкурсе маюць права літаратары не старэйшыя за 40 гадоў. 

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста «Конкурс». У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

У склад журы конкурсу ўвайшлі вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі: Алена Масла, Пятро Васючэнка, Алесь Пашкевіч, Серж Мінскевіч, Людміла Рублеўская. Працы пераможцаў будуць апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь», найлепшыя творы могуць выйсці асобнай кнігай. Конкурс арганізаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў сумесна з Беларускім ПЭН-Цэнтрам. Падрабязнасці на сайце СБП.

12:01, 28/12/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0681 seconds.