Папулярны бразільскі трэш-мульт пра камуністаў пераклалі на беларускую

Былая студэнтка БДУ Вольга Ермалаева-Франка, што цяпер жыве ў Бразіліі, пераклала з партугальскай серыю вясёлага бразільскага мультсерыялу для дарослых «Фудэнсіў». Пацешны мульт, дзе ў іранічнай форме распавядаецца пра трэшавыя бакі камунізму, цяпер можна глядзець з беларускімі субтытрамі.

Эпізод пад назовам «Дзе той молат» серыялу «Фудэнсіў», што выходзіў на бразільскім МТV з 2005 году, прысвечаны камунізму. Такому, якім яго бачыць бразільская аўдыторыя. У ёй адлюстраванае бачанне камунізму як пачварнай і шкоднай з’явы.

З мульту гледачы могуць даведацца, напрыклад, што камуністы ядуць немаўлятаў, пазнаёмяцца з мясцовым стэрэатыпамі пра камуністаў, многія словы і асабліва прозвішчы якіх маюць на канцы славянскі суфікс «-віч», пабываюць у камуністычным лагеры з барадатымі кіраўнікамі і пачварнымі звычкамі.

Вольга Ермалаева-Франка вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў Менск, Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, пасля пераехала ў Маскву, а адтуль у Бразілію, дзе цяпер жыве са сваім бразільскім мужам Патэрсанам Франкам. Патэрсан нядаўна стаў вядомы беларускай аўдыторыі праз сваю прагу да вывучэння беларускай мовы. Ён аказаўся адным з нешматлікіх бразільцаў, які здольны размаўляць па-беларуску.

Глядзець эпізод

(асцярожна, нецэнзурная лексіка!) 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.