Пераможцы адборачнага Бульфэсту на бясплатным канцэрце
Фінальны бясплатны канцэрт 2012 году у межах праекта «СТАрт» ад кампаніі STA logistic пройдзе 13 снежня ў клубе RE:PUBLIC.
Выступяць лепшыя калектывы, якія ўдзельнічалі ў праекце «СТАрт». Сярод іх таксама гурты, якія перамаглі на сёлетнім адборачным Бульфэсце: Re1ikt і 2morrow2late. Таксама чакаюцца выступы Avias, Open Space, In Vino.
Канцэрт пачнецца ў 18:00. Уваход вольны.
Каментары праз FACEBOOK