FEEL BRAZIL
Школа капуэйры FICAG, якая святкуе 8-годдзе, запрашае на вечар сонечных пачуццяў і трапічных танцаў 16 снежня.
У праграме:
- Трапічныя біты ад Korney і Gata;
- Капуэйра — барацьба-танец-імправізацыя пад жывую экзатычную музыку;
- Макулеле — дзікі баявы танец з нажамі афрыканскіх плямёнаў;
- Самба — танец вечарынаў і карнавалаў Бразіліі;
- Фанк Карыока — сэксуальны эпатажны танец з фавэлаў Рыа-дэ-Жанэйра;
- Фаро — рамантычны парны танец, каб адпачыць і закахацца.
Вечарына адбудзецца 16 снежня ў Loft cafe (Мінск, П. Броўкі, 22). Уваход: 50 000. Квіткі можна набыць па тэлефоне: +375 29 380 00 10. Даведкі: +375 29 130 20 33.
Каментары праз FACEBOOK