Менскім стрытарцерам прапанавалі размаляваць сметніцы па папярэдніх эскізах

Адміністрацыі чатырох раёнаў Менску знайшлі месца для творчасці аматараў графіці. Улады непакояцца ўзрослай актыўнасцю стрытарцераў і выдаткамі на яе ліквідацыю. Вулічным мастакам прапанавалі заняцца падвышэннем узроўню эстэтычнасці сметніц. Пры ўмове ўзгаднення будучых малюнкаў.

Адна з нешпатлікіх легальных магчымасцяў размаляваць сцены з'явілася ў менскіх стрытарцераў у жніўні на фэсце ў хостэле Jazz

Маляваць вулічным мастакам прапануюць «з мэтай прадухілення актаў вандалізму». Як кажуць прадстаўнікі ЖЭСаў, з пачатку 2012 года «шкода ад несанкцыянаваных надпісаў, нанесеных на грамадскія і жылыя будынкі,» раўняецца амаль $20 тыс. Большасць гэтых грошай ідзе на замалёўку надпісаў.

Сцены — пераважна «кантэйнерныя пляцоўкі» ці проста сметніцы — выдзелілі ў Кастрычніцкім, Цэнтральным, Фрунзенскім і Ленінскім раёнах. Раней з такімі ж умовамі сцены для райтэраў вызначылі ў Савецкім, Партызанскім, Першамайскім і Заводскім раёнах. Паглядзець іх пералік можна на сайце mk.by.

«Перад тым, як ствараць, вулічнаму мастаку неабходна прадставіць эскіз», — папярэджвае кіраўнічка аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва Кастрычніцкага раёна Менска Алена Сухадолава.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.