Бульба: «Сэнс жыцця ў тым, каб расці!»

Адзіночны пікет з такім жыццесцвярджальным лозунгам наладзіла сапраўдная бульбіна нямецкага вулічнага мастака Пітэра Пінка, які стварае з гародніны ды фруктаў пацешныя правакацыйныя інсталяцыі на сацыяльныя тэмы.

31-гадовы Пітэр, вядомы сваімі шматлікімі акцыямі з арміяй строгіх агуркоў ды бульбы ў ружовых акулярах, называе сябе «nonsense maker». Мастак робіць інсталяцыі ў грамадскіх месцах. На іх бульбяным акцыям пратэсту каля Макдональдс супрацьстаяць агуркі, але бульба знаходзіць час папесціцца на сонцы ў ружовых акулярах.

Фотаздымкі інсталяцый мастак выкладвае на сваім сайце peterpink.de


Ягор Канапкін 15:47, 11.09.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0452 seconds.