Рэвалюцыя: наколькі проста ў Беларусі адключыць Інтэрнэт?

У гісторыі Беларусі ўжо былі выпадкі, калі наша краіна далучалася да клубу тых няўдачлівых дзяржаваў, урады якіх наважваліся адправіць сваіх грамадзян у каменнае стагоддзе, пазбавіўшы іх магчымасці выйсця ў сусветны сегмент Сеціва. Але цалкам без Інтэрнэту беларусы яшчэ ніколі не заставаліся. У адрозненні ад грамадзян Сірыі ці Егіпту, напрыклад. На колькі тэхнічна магчыма, што Беларусь можа паўтарыць вопыт рэпрэсіўных урадаў Блізкага Усходу і адключыць выхад ў Інтэрнэт?


Рызыка пазбавіцца Сеціва ў момант X: чым больш насычаны колер, тым яна вышэй, бо прасцейшая тэхнічна

Пасля таго, як Сірыя, дзе апошнімі месяцамі ўзброеная апазіцыя супрацьстаіць войскам ураду, на 52 гадзіны пазбавілася Інтэрнэту, кампанія Renesys вырашыла прааналізаваць шанцы іншых краін свету апынуцца ў падобным становішчы. Ідэя простая: чым меней правайдэраў могуць перасылаць дадзеныя ў сусветны Інтэрнэт праз уласныя каналы, тым болей верагоднасць таго, што краіна ў адзін цудоўны момант застанецца без выйсця ў сусветнае павуцінне. І яе грамадзяне не здолеюць наведваць сайты, размешчаныя за мяжой, у тым ліку Vkontakte, Facebook альбо Google з ягоным Gmail’ам.

«У такіх умовах забараніць доступ — лёгкая задача для ўрадаў гэткіх краін: дастаткова некалькіх тэлефанаванняў альбо адключэння сілкавання ў якім цэнтральным дата-цэнтры, і краіна (на законных падставах) апынецца адлучанай ад глабальнай сеткі», — адзначае Renesys.

Высветлілася, што цэлых 61 краіна можа з лёгкасцю застацца без Інтэрнэту, бо каналы знешняга доступу ў іх кантралююцца адной ці дзвюма кампаніямі. У лік апошніх трапілі такія сяброўскія да Беларусі краіны, як Куба, Узбекістан, Туркменістан і Паўночная Карэя.

Аднак у самой Беларусі перасылаць дадзеныя за мяжу па ўласных каналах могуць фармальна цэлых тры правайдэры. Што дазволіла Renesys улучыць нашу краіну ў спіс тых, дзе шанцы застацца без Інтэрнэту не «жорсткія», але «істотныя».

Аднак Беларусь апынулася адзінай краінай кантынентальнай Еўропы (без уліку каўказскіх краін і выспаў кшталту Грэнландыі), дзе існуе «сур’ёзная» рызыка застацца без Сеціва. А вось такім беларускім суседзям, як Расеі, Украіне і Польшчы пазбавіцца ад Інтэрнэту будзе вельмі складана. Нават у выпадку Арабскай рэвалюцыі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0614 seconds.