Сустрэча ESIB у Бэргэне адбылася

Міністры адукацыі з усіх краін-удзельніц Балоньскага працэсу сустракаюцца на гэтым тыдні ў Бэргэне (Нарвэгія). Мэта гэтай сустрэчы - распрацаваць наступныя шляхі ў Балоньскім працэсе па стварэньні Эўрапейскай вышэйшай адукацыйнай прасторы да 2010 года.

На гэтым жа тыдні адбылася сустрэча ESIB у Бэргэне з удзельнікамі зь Беларусі.

На сустрэчы кіраўнічка ESIB Ваня Івошавіч прапанавала міністрам засяродзіць увагу ў Балоньскім працэсе на сацыяльным вымярэньні і ўключыць яго ў перагляд працэсу на бліжэйшыя два гады.

Нават ня гледзячы на тое, што сацыяльнае вымярэньне зьяўляецца часткай Балоньскага працэсу з 2001 года, большасьць краін-удзельніц грэбавала ім. Міністры павінны гарантаваць, што ўсе аспэкты Балоньскага працэсу выконваюцца, інакш мэта стварэньня Эўрапейскай вышэйшай адукацыйнай прасторы да 2010 года праваліцца.

На міністэрскай сустрэчы ESIB таксама будзе прадстаўляць дзьве справаздачы.
ESIB-аўскае даследваньне Балоньі 2005 “Балонья вачыма студэнтаў” паказвае як краіны-удзельніцы выконваюць розныя працоўныя лініі, акцэнтуючы ўвагу на студэнцкай пэрспэктыве.

"Прагляд добра паказвае, што некаторыя краіны, такія як Балтыйскія і Скандынаўскія займаюцца працэсам больш сур’ ёзна, чым іншыя. Таксама, адбыліся значныя паляпшэньні за апошнія два гады. Але, тым не менш, ёсьць яшчэ шмат нязробленага па ўсіх працоўных напрамках. І пакуль гэта ня будзе папраўлена, мы не можам называць Балоньскі працэс пасьпяховым,” - сказала Ваня Івошавіч, прэзэнтуючы справаздачу на сэмінары.

Другая публікацыя называецца “Чорная кніга Балоньі”. Яна складаецца з парушэньняў Балоньскага працэсу, зробленых нацыянальнымі ўрадамі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0547 seconds.