Студэнты Букавінскай Дзяржаўнай Фінакадэміі (Украіна) правялі мітынг-пратэст з патрабаваньнем адстаўкі рэктара Уладзіміра Прадко

12 траўня пратэстуючыя студэнты Букавінскай Дзяржаўнай Фінакадэміі (БДФА) са сваімі паплечнікамі з Чарнавіцкага Нацыянальнага унівэрсытэта імя Ю. Фядзьковіча, Букавінскага Дзяржаўнага медунівэрсытэта разам зь некаторымі грамадзкімі арганізацыямі края ў 10 гадзінаў раніцы каля цэнтральнага корпуса ВНУ правялі мітынг-пратэст з патрабаваньнем адстаўкі рэктара Уладзіміра Прадко і сябраў рэктарата БДФА.

У мітынгу прынялі ўдзел шасьцёра студэнтаў, якія 8 дзён галадалі, патрабуя адстаўкі рэктара. Іх толькі выпісалі з шпіталю №3 у Чарнаўцах.

Як паведаміў адзін з пратэстуючых студэнтаў, удзельнік галадоўкі Ўладзімір Ткач, акцыя заклікае даказаць, што адстаўкі патрабуе не "кучка быццам адурачаных "Порой" і палітыкамі студэнтаў", а сур'ёзная студэнцкая маса вобласьці, разам з жыхарамі Чарнаўцоў, адзначае сайт bukinfo.cv.ua.

Baj 00:26, 13/05/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0545 seconds.