У Менск едзе майстра палітычнай саціры

17 кастрычніка 2012 года Інстытут імя Гётэ ў Менску адкрые ў сталічным Палацы мастацтва выставу нямецкага мастака-карыкатурыста Клаўса ШТЭКА «Нічога не вырашана».

Клаўс Штэк – нямецкі мастак, аўтар больш за 300 плакатаў на тэмы палітыкі ды аховы навакольнага асяродзя. Штэк з 2006 году з’яўляецца прэзідэнтам Бэрлінскай Акадэміі мастацтваў, ён таксама заангажаваны палітычна і сацыяльна: Штэк – актывіст адной з самых вялікіх апазіцыйных партый Нямеччыны СДП, браў удзел у шматлікіх акцыях па абароне сацыяльных правоў ды ахове навакольнага асяроддзя, стварыў палітычную ініцыятыву Action für mehr Demokratie

Ягоныя скандальныя працы не могуць застацца без фідбэку, часцяком пад высмейванне падпадае кіруючая партыя Нямеччыны з яе лідэркай Ангелай Мэркель. 

«Насамрэч многія людзі зневажальна называюць мяне маралістам. Аднак я сам лічу гэтыя словы лепшай адзнакай сваёй працы», – кажа мастак.

Адкрыццё выставы адбудзеца 17 кастрычніка а 18 гадзіне ў Палацы мастацтваў, а ў 19.30 у Галерэі «Ў» чакаеца дыскусія, прысвечаная дызайну, мастацтву графікі і плаката, у якой акрамя Штэка возьмуць удзел беларускія мастакі Уладзімір Цэслер ды Руслан Вашкевіч. Мадэратарка – Таццяна Бембель. 

«На небе ХДС. На зямлі СДП»

«Наведай Амерыку. Рай забойцаў клімату» 

«З Ангелай з ХДС за выпраменьвальную будычыню» 

«І новае жыццё квітнее з руінаў»

14:28, 01/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0051 seconds.