Абвешчаны новы конкурс для беларускіх фатографаў у галіне мультымедыя

Упершыню стартуе конкурс «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя». Пад мультымедыя арганізатары конкурсу разумеюць від сучаснага візуальнага мастацтва, у аснове якога лежыць фатаграфічны матэрыял. Акрамя фота ў мультымедыя-праекце могуць быць выкарыстаны відэа, графіка, анімацыя, ілюстрацыі, гук і тэкст. 

Удзельнікі конкурсу мусяць прадставіць міні-фільм на пэўную тэму даўжынёй максімум 17 хвілін. Назоў і апісанне працы павінны быць на англійскай мове.

Ацэньваць працы будзе міжнароднае журы, аднак удзел у конкурсе могуць браць толькі беларускія аўтары. 

Дэдлайн – 15 кастрычніка

Прэс-фота Беларусі
Так эвалюцыянаваў асноўны конкурс Прэс-фота Беларусі апошнія гады. Цяпер да яго дадаўся яшчэ і раздзел мультымедыя

Падрабязныя ўмовы ўдзелу на афіцыйнай старонцы конкурса. 

10:57, 06/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.