Менеджэр Nickelback даў дабро на канцэрт у «Мінск-Арэне»

Менеджэр гурта Nickelback Джэсі Сэндлер наведаў «Мінск-Арэну» і правеў тэхнічную інспекцыю. Адна з самых буйных канцэрных пляцовак Беларусі праверку прайшла. 

«Пляцоўка нам вельмі спадабалася. Яна выдатна выглядае і зручна спланаваная. Тэхнічныя магчымасці «Мінск-Арэны» нас таксама цалкам задавальняюць», – сказаў Сэндлер.

У Беларусь гурт прыедзе ў рамках сусветнага тура ў падтрымку свежага альбома «Here And Now» і прывязе з сабой 100 тон абсталявання і 50 тэхнікаў, якія ездзяць з групай на кожны канцэрт. Па гукавым і візуальным аснашчэнні шоў будзе такім жа самым, якім яго бачылі ў Швейцарыі, Фінляндыі, Бельгіі і іншых краінах. Арганізатары таксама абяцаюць срэжэсэраваныя візуальныя эфекты пад кожную песню ды іншыя неспадзяванкі.

Тым часам працягваецца конкурс «Стань рок-зоркай», які дазволіць пераможцу атрымаць квіток на канцэрт, а таксама сфатаграфавацца з музыкамі.

 NICKELBACK HERE AND NOW TOUR

  • 31 кастрычніка, «Мінск-Арэна», 20.00
  • Квіткі: ад 410 тыс. руб. да 1 млн. 810 тыс. руб.
  • Купіць онлайн: http://www.kvitki.by/ru/buy/12357
  • Касы ў 42 гарадах Беларусі: http://www.kvitki.by/ru/cashiers
  • Даведка: (017) 280 68 40, (029) 199 60 66
18:00, 01/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0623 seconds.