Лацінскі рок ад Tito & Tarantula

Tito & Tarantula – надзвычайная з’ява: яны хоць і ня вельмі знакамітыя, аднак збіраюць шматтысячныя залі ў розных еўрапейскіх краінах.

Музыкі гралі ў культавым фільме Квенціна Таранціна «Ад захаду да світанку» свае ўжо сусветнавядомыя хіты «After Dark», «Angry Cockroaches » і «Dark Night». Пасля фільму гурт выпусціў дэбютны альбом «Tarantism», настрой якога прыкладна такі: заліць у сябе чарку тэкілы і выдыхнуць «Панеслась!». На сённяшні дзень гурт мае пяць кружэлак і ўсе яны запісаны так, быццам гэта не запіс, а жывы канцэрт. Tito & Tarantula – гэта музыка не для ўсіх, але калі вы засталіся задаволеннымі ад першага альбому «Tarantism», то ад астатніх вы будзеце проста ў захапленні. Самы эксперэментальны з іх – «Little Bitch», дзе прысутнічае нават жаночы бэк-вакал.

Tito & Tarantula са сваімі шалёнымі лацінскімі мелодыямі выступіць у клубе 8 кастрычніка ў клубе Dozari. Пачатак у 20:00. Кошт квіткоў ад 400 тыс. да 1 млн. Даведка: (29) 6 5555 96, (33) 6 5555 96.

16:28, 03/10/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0659 seconds.