У Менску з’явіліся новыя плакаты ў падтрымку беларускай мовы ад кампаніі Samsung

20 верасня на самых ажыўленых вуліцах і скрыжаваннях беларускай сталіцы ўсталяваны 10 новых сіцілайтаў у падтрымку беларускай мовы ў рамках новага праекту «Багацце-Смак-Прыгажосць беларускай мовы». 

Праект рэалізаваны прадстаўніцтвам кампаніі Samsung у РБ з дапамогай беларускіх фатографаў, блогераў ды журналістаў, якія сталі аутарамі здымкаў для плакатаў. Новыя сіцілайты можна пабачыць тут: вул. Багдановіча-пр-т Пераможцаў (каля ўвахода на станцыю метро «Няміга»), пр. Незалежнасці, 91, пр. Незалежнасці,71, таксама на скрыжаванні вуліц Я.Коласа-Сурганава, Захарава-Румянцава, Кірава-Леніна, Свярдлова-Кірава, вуліцы М.Танка-пл. Юбілейная.

Жыхары ды госцi сталіцы зараз маюць магчымасць ўбачыць плакаты з тлумачэннем, што такое «цынамон», «чырвонагаловік», «гарэзлівасць» ды іншыя.

Праект реалізаваны прадстаўніцтвам кампаніі Samsung у РБ з дапамогай беларускіх фатографаў, блогераў ды журналістаў, якія сталі аутарамі здымкаў для плакатаў.

Новыя сіцілайты можна пабачыць тут: вул. Багдановіча-пр-т Пераможцаў (каля ўвахода на станцыю метро «Няміга»), пр. Незалежнасці, 91, пр. Незалежнасці,71, таксама на скрыжаванні вуліц Я.Коласа-Сурганава, Захарава-Румянцава, Кірава-Леніна, Свярдлова-Кірава, вуліцы М.Танка-пл. Юбілейная.

14:31, 26/09/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.