Пяць стыпэндыяў ад МакДональдз
Ужо другі год кампанія МакДональдз выплочвае стыпэндыі. Справа ў тым, што ў кампаніі працуе звыш 500 студэнтаў ВНУ і іншых навучальных установаў. Каб адзначыць посьпехі студэнтаў, якія маюць вялікія паказчыкі ў навучаньні і працы, кампанія аказвае студэнтам дадатковую матэрыяльную дапамогу для дзённага навучаньня ў ВНУ. Стыпэндыю вызначылі ў выглядзе аднаразовай дапамогі ў памеры 500 000 рублёў.
Каб стаць стыпэндыянтам працаўнікі кампаніі павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:
- сумяшчаць працу ў МакДональдзе з навучаньнем;
- быць добрым працаўніком;
- мець добрую пасьпяховасьць (больш 4 балаў па пяцібальнай сыстэме);
- атрымаць рэкамэндацыі ад мэнэджэра і 2 калег;
- напісаць эсэ на адну з прапанаваных тэмаў (у якіх канкурсанты мелі магчымасьць выказаць свае думкі аб працы ў МакДональдзе і свае ідэі наконт паляпшэньня арганізацыйных працэсаў у кампаніі).
У выніку стыпэндыю атрымалі 5 пераможцаў з пяці рэстарацыяў МакДональдз і 5 навучальных установаў. Алеся Закрэўская (Беларускі Унівэрсытэт фізычнай культуры), Алена Ладнава (Беларускі Ддзяржаўны унівэрсытэт культуры і мастацтва), Уладзіслаў Лаўрычэнка (Беларускі Дзяржаўны Пэдагагічны Унівэрсытэт імя М.Танка), Валянціна Ткачова (Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Унівэрсытэт), Валянціна Вашчылка (Маскоўскі Дзяржаўны Сацыяльны Унівэрсытэт).