Першакурснікі за свой першы навучальны год заплацяць разам каля $19 млн

У гэтым годзе на дзённую форму навучання на платнай аснове залічаныя больш як 16 тысяч чалавек, кожны з іх у сярэднім за год вучобы заплаціць каля 1 167 даляраў.  

Міністэрства адукацыі правяло маніторынг цэн на платнае навучанне ў падведамных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Лічбы кошту платнага навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі з 1 верасня прыводзіць БелТА. У сярэднім па 1-5 курсах кошт складзе - на дзённай форме Br9 млн. 687 тыс. (ад Br7 млн. 153 тыс. да Br14 млн. 950 тыс.) за год, на завочнай - Br3 млн. 883 тыс. (ад Br2 млн. 263 тыс. да Br6 млн.472 тыс.). Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на дзённай - Br5 млн. 919 тыс. (ад Br2 млн. 730 тыс. да Br9 млн. 811 тыс.), а на завочнай - Br2 млн. 231 тыс. (ад Br1 млн. 285 тыс. да Br3 млн.122 тыс.).

У 2012 годзе прыём на ўзровень вышэйшай адукацыі ажыццяўлялі 54 ВНУ — 45 дзяржаўнай і 9 прыватнай форм уласнасці.

17:22, 22/08/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.