Ладуцька: студэнты будуць цалкам аплачваць праезд

З 1 верасня студэнты працягнуць цалкам аплачваць кошт праезду ў грамадскім транспарце.

Аб гэтым пад час простай тэлефоннай лініі паведаміў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.

Чыноўнікі ўсё лета выказваюць супрацьлеглыя заявы наконт вяртання бясплатнага праезду. Але аптымізму менскім студэнтам па ідэі мусіць дадаваць чарговая палітычная кампанія — выбары ў парламент, што адбудуцца ўвосені. Традыцыйна перад такімі падзеямі ўлады Беларусі стараюцца на ўсялякі выпадак выдаць студэнтам які-небудзь пернік, а не забіраць яго.

Але і кошт перніка немалы: $69 млн. можна накіраваць на падтрымку студэнтаў, а можна — на чэмпіянат свету па хакеі, будаўніцтва метро. Акрамя гэтага многае будзе залежаць ад кошту праезду ў гарадскім грамадскім транспарце для іншых катэгорый пасажыраў.

Гена Бай 16:00, 09/08/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0582 seconds.