У Нікарагуа студэнты закідалі камянямі чыноўнікаў
У Нікарагуа студэнты ў часе акцыі пратэсту, што адбылася непадалёк ад рэзыдэнцыі прэзыдэнта, закідалі камянямі высокапастаўленых чыноўнікаў, паведамляе Reuters.
У выніку быў паранены ў галаву сын прэзыдэнта Нікарагуа Энрыке Балонаса, 55-гадовы Энрыке Балонас-малодшы. Ён дастаўлены ў ваенны шпіталь. Балонас-малодшы зьяўляецца бізнэсмэнам і жыве ў ЗША. Балонас быў паранены ў той момант, калі разам з прэзыдэнтам і прадстаўнікамі ўраду наблізіўся да месца сутыкненьня палітыі з студэнтамі.
Каментары праз FACEBOOK