Былы прэзыдэнт Коста-Рыкі заклікаў выпускнікоў ЭГУ «зьвярнуцца да каранёў»
У віленскай ратушы адбылася чацьвёртая цырымонія ўручэньня дыплёмаў бакаляўраў і магістраў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Ганаровым госьцем стаў былы прэзыдэнт Коста-Рыкі , які заклікаў выпускнікоў «аддаць даніну павагі сваёй краіне» і «зьвярнуцца да каранёў».
Дзьвесьце дванаццаць студэнтаў — 189 бакалаўраў і 23 магістры — атрымалі дыплём Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэта на ўрачыстай цырымоніі, што адбылася ў гістарычнай Віленскай Ратушы.
Студэнты ЭГУ у час візыту ў Страсбург
Экзатычным госьцем ЭГУ стаў былы прэзыдэнт Коста-Рыкі Хасэ Марыя Фігэрэс. Як паведаміла прэс-служба ўнівэрсытэту, спадар Фігэрэс зьвярнуўся да выпускнікоў з прамовай. У ёй ён адзначыў, што адукацыя за мяжой — гэта добра, але неабходна заўжды вяртацца да сваіх каранёў:
«Такім чынам вы аддасьце даніну павагі сваёй сям’і, сваёй краіне і гэтаму ўнівэрсытэту, што даў вам цудоўную адукацыю».
У сваю чаргу дэкан Магістэрскай школы ЭГУ Ала Сакалова заклікала маладых людзей, што апошнія чатыры альбо шэсьць гадоў правялі ў Літве, атрымліваць досьвед ня толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.