Як стаць назіральнікам за выбарамі?

Стаць дасьведчаным назіральнікам за выбарамі і прайсьці навучальны курс у Вільні запрашае актыўных маладых беларусаў праект «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Абраныя удзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі айчыннымі і замежнымі дасьледчыкамі і палітолягамі. Навучаньне складаецца з двух частак. Па пасьпяховым сканчэньні курса удзельнікі атрымаюць сэртыфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сэртыфікат ЭГУ.


Падлік галасоў у час выбараў прэзыдэнта Польшчы. Здымак зроблены ўдзельнікамі навучальнай місіі па назіраньні за выбарамі ў Беластоку

Пасьля першай часткі навучаньня слухачы курса возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіраньні за выбарамі ў адной з эўрапейскіх краін, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досьвед у якасьці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя удзельнікі будуць запрошаныя на другую частку курса і яшчэ, прынамсі, адну місію па назіраньні.

Заявы на удзел прымаюцца да 1 ліпеня 2012 г. Он-лайн заяву можна запоўніць на сайце. Тамсама можна знайсьці і падрабязнасьці.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.