Піўны конкурс сярод студэнтаў. Прыз — $2.2 тыс.

Прадпрыемства «Лідзкае піва» запрашае да удзелу ў конкурсе на тэму беларускай гісторыі піўных традыцый. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць студэнты 1 — 6 курсаў ВНУ Беларусі. Галоўны прыз — 18 млн. беларускіх рублёў.

Тэмай працы могуць стаць: традыцыі піцьця піва, рэцэпты прыгатаваньня, конкурсы, забавы, гульні, сямейныя легенды, начыньне ўстаноў, сымболіка, старадаўнія фатаграфіі піўных куфляў/кубкаў, этыкетак, коркаў, піўныя фатаграфіі, а таксама любыя іншыя аб’екты піўной тэматыцы 13–19 стагодзьдзяў, якія маюць дачыненьне да Беларусі.

Конкурс пройдзе ў два этапы.

Этап I: 1 чэрвеня — 31 кастрычніка 2012. Удзельнікі конкурсу высылаюць свае працы праз форму перасылкі ў разьдзеле «Гістарычны конкурс» сайта lidskoe.by. Усе працы будуць сабраныя і правераныя на адпаведнасьць патрабаваньням конкурсу для пераходу ў 2-й этап.

Этап II: 1 лістапада — 15 лістапада. Падвядзеньне вынікаў конкурсу, падчас якога сябры журы абяруць 3 лепшыя працы — пераможцаў конкурсу.

Пераможцы будуць абвешчаныя 30 лістапада 2012 года.

У склад журы конкурсу увойдуць навуковыя супрацоўнікі музэяў, гісторыкі і географы, прадстаўнікі ААТ «Лідзкае піва», старшыня Клюбу калекцыянэраў піўной атрыбутыкі «Піўныя Волаты».

Пераможца атрымае грашовы прыз памерам 18 мільёнаў беларускіх рублёў, а 2 ляўрэаты (2 і 3 месцы) — грашовы прыз у памеры 6 мільёнаў рублёў.

Болей інфы на сайце кампаніі

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.