«Ні кроку назад» — першая студыйная праца Vinsent’а з жывым складам

Vinsent прэзэнтуе сынгл «Ні кроку назад», падрыхтаваны адмыслова да вялікага канцэрту ў клюбе «Re:publiс» 9 траўня.

«Ні кроку назад» — гэта першая студыйная праца, запісаная з жывым складам, зь якім Vinsent ужо пасьпеў даць шмат канцэртаў у Беларусі і за мяжою.

Да таго ж песьня «Ні кроку назад» стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба». Падчас працы над фільмам Андрэй Курэйчык, сцэнарыст і мастацкі рэжысёр праекту, асабіста прапанаваў Vinsent'у, які зняўся ў фільме, на гэтую песьню зьняць кліп.

«Андрэю Курэйчыку я паказаў песьню яшчэ восеньню ў дэма варыянце, і ён сказаў, што яна абавязкова павінна стаць саўдтрэкам, бо перадае эмацыйна ўсё тое, што Курэйчык закладаў і бачыць у фільме, таму яшчэ да заканчэньня працы над песьняю і фільмам, мы мелі падрыхтаваны макет кліпа», — узгадвае Vinsent. — Я задаволены працаю, задаволены вынікам, бо песьня сапраўды атрымалася шчырай і яскраваю. "Ні кроку назад", як мне здаецца, добра адлюстроўвае ня толькі мае адчуваньні і настроі, але і настрой фільму "Вышэй за неба". Кожны, хто яе пачуе, хочацца каб адчуў нешта сваё, жыцьцё і атмасфэру "гораду сонца", тэму "каханьня і здрады", праблему "свабоды і няволі". У песьні ёсьць лёгкае дэпрэсіўнае адценьне, стан пошуку жыцьцёвага выйсьця, але гэты стан пранікнёны рамантызмам, які мы павінны захоўваць ня гледзячы на вонкавыя праблемы і пэўныя цяжкасьці».

22:00, 08/05/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.