«Кропка перасячэньня» — усё пра камунікацыі і дызайн за 4 дні

З 9 па 12 траўня ў канцэртнай залі «Верхні горад», па адрасе: Менск, пл.Свабоды, 23-А адбудзецца Міжнародны спэцыялізаваны фэстываль «Кропка перасячэньня», прысьвечаны адукацыі ў сфэры сучасных мэдыя-тэхналёгій.

«Кропка перасячэньня» — гэта сацыяльна-адукацыйны праект. Спэцыялісты сфэры візуальных камунікацый: дызайнэры, фатографы, капірайтэры, маркетолягі, крэатыўныя і арт-дырэктары, відэа-інжынэры, кіраўнікі рэклямных кампаній, сустрэнуцца са студэнтамі і калегамі, каб падзяліцца досьведам працы. На працягу чатырох дзён фэстывалю госьці змогуць наведаць лекцыі і майстар-клясы вядучых прадстаўнікоў індустрыі Беларусі, Расіі, Славакіі і Германіі.

Акрамя таго, што на фэстывалі будуць прадстаўлены традыцыйныя тэхналёгіі і мэтады працы ў дызайне і фатаграфіі, арганізатары запрасілі да ўдзелу адмысоўцаў, якія прадставяць новыя інтруманты працы для стварэньня віртуальнага асяродзьдзя і ўвасабленьня самых сьмелых ідэй.

Удзельнікі фэстывалю «Кропка перасячэньня» змогуць ня толькі ўбачыць арыгінальныя выявы, але і пазнаёміцца зь інструмантамі стварэньня, непасрэдна пагутарыць са спэцыялістамі, натхніцца на подзьвігі, пашырыць межы ўласнага ўяўленьня пра сучасны дызайн.

Фэстываль пройдзе ў канцэртнай залі «Верхні горад» ў гістарычным цэнтры Менска на плошчы Свабоды, 23-А. Адукацыйная праграма арганізавана ў адпаведнасьці з наступнымі напрамкамі: графічны дызайн, тыпаграфіка, фатаграфія, моўшн-дызайн, дызайн асяродзьдзя і брэндынг. Лекцыі для шырокай аўдыторыі (280 чалавек) будуць праходзіць у канцэртнай залі. Рэпэтыцыйныя пакоі будуць абсталяваныя для правядзеньня майстар-клясаў з удзелам груп да 10 чалавек.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе тыя, каму цікавы дызайн і рэклямныя тэхналогіі. Студэнты, якія ўжо навучаюцца ў ВНУ па сумежных спэцыяльнасьцях: дызайнэры, маркетолягі, мэнэджэры, лінгвісты, рэжысёры, апэратары, мастакі, тэхнолягі. Абітурыенты і іх бацькі, якія жадаюць вызначыцца з выбарам прафэсіі. Маладыя спецыялісты, якім неабходна папоўніць базу прафэсійных навыкаў. А таксама дасьведчаныя спэцыялісты, якія жадаюць падзяліцца назапашаным вопытам.

Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў Міжнароднага спецыялізаванага фэсту «Кропка перасячэньня» адкрыта на сайце: www.crosspoint.by. Там жа можна пазнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў, інфармацыяй аб сьпікерах, партнэрах і гасьцях.

12:00, 03/05/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.