Artefact прэзэнтуе дэбютны альбом

У нядзелю 29 красавіка на сцэне менскага клюба «Мулен Руж» гурт Artefact прэзэнтуе доўгачаканы дэбютны альбом. Дыск атрымаў назву «Over The Sun» у гонар загалоўнай песьні кружэлкі. Зоркі рок-н-рольных фэстываляў і аншлягавых канцэртаў у «Графіці» выходзяць на вялікую сцэну.


Artefact на фэсьце «Мы любім Бітлз» (увесь фотарэпартаж)

Музыкі дадуць вялікі сольны канцэрт для ўсіх прыхільнікаў і навічкоў у сьвеце беларускага року. Чакаецца аўтарская праграма і любімыя гіты.

Таксама на сцэну выйдзе гурт Inomarki — прафэсійная кавэр-каманда, што выконвае кампазыцыі сусьветных рок-легендаў.

Пачатак канцэрту ў 18.00. Адрас: вул. Кальварыйская 1. Квіткі: 40.00 – 60.000. Інфалінія: +375(25/29/33)6384444.

19:00, 25/04/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.051 seconds.