У Менск едзе міжнародны фэст моладзевага кіно і анімацыі «Meters»

29 красавіка ў Менску пройдзе адмысловы паказ лепшых за тры гады правядзеньня Міжнароднага моладзевага фэстывалю кіно і анімацыі «Meters».

Фэстываль «Meters» сёння ўваходзіць у лік самых папулярных моладзевых фэстаў у сфэры культуры. «Meters» — гэта прастора для дэманстрацыі і абмеркаваньня кіно і анімацыі, пляцоўка для камунікацый маладых аўтараў і прафэсіяналаў з розных краін, перадачы ведаў і вопыту на шляху да ўдасканаленьня.

Арганізатар фэстывалю — Аўтаномная некамэрцыйная арганізацыя «Цэнтр культурных праграм “Мэдыя”». У 2012 годзе кінафорум пройдзе ў Цьверы ў кастрычніку.

Удзельнікі — гэта маладыя аўтары (18-35 гадоў). Тыя, хто пасьпяхова прайшоў адборачны тур, маюць магчымасьць наведаць майстар-клясы членаў журы, а таксама сустрэцца з гледачамі і абмеркаваць зь імі свае працы.

Для большай папулярызацыі кароткага мэтра як самастойнага і ўнікальнага жанру камандай арганізатараў цьвярскога кінафоруму быў распрацаваны праект «Рэха фэстывалю Meters».

З 2009 году па пачатак 2012 фэстывальныя кароткамэтражкі ўбачылі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Казані і Пярмі (Расея), Харкаве (Украіна), Мюнхене, запаведніку «Гесэнскі Рэн», Дзюсельдорфе і Ахене (Германія).

У праграму кінапаказаў «Рэха фэстывалю Meters» уваходзяць кароткамэтражныя работы 5 відаў: дакумэнтальнае кіно, гульнявое кіно, анімацыя, відэа-арт (экспэрымэнтальны фільм), музычнае відэа.

Геаграфія праекта ў цяперашні час: Расея, Беларусь, Украіна, Казахстан, Чэхія, Польшча, Баўгарыя, Славакія, Германія, Вялікабрытанія, Данія, Румынія, Ліван, Аргенціна, Аўстралія...

Паказ кожнай працы ўзгоднены з аўтарам.

Праграма кінапаказу (працягласьць сэансу 2 гадзіны)

  • Chebiska Se Vloudi
  • 5 хвл, анімацыя, аўтар Aneta Kyrova Vladi
  • Фільм-удзельнік спэцыяльнага праекта «Чэшскі выходны» фэстывалю «Meters» і Чэшскага культурнага цэнтра ў Маскве.

  • Урокі музыкі
  • 13 хвл, гульнявы фільм, Расея, рэжысэр Настасься Сімбірцава
  • Лепшая рэжысэрская праца 2011, лепшая акторская праца (мужчынская). Ноч, у апусьцелай музычнай вучэльні дзяжурыць ахоўнік. Ён і не падазрае аб прысутнасьці кагосьці яшчэ двума паверхамі вышэй...

  • Близость.Net
  • 10 хвл, экспэрымэнт, рэжысэр Гульнара Ніжынская
  • Лепшы экспэрымэнтальны фільм/відэа-арт 2011. Пачуцьцё «адзіноты ў натоўпе», калі невыносныя ўжо і натоўп і адзінота, падштурхоўвае людзей шукаць сустрэч адзін з адным празь інтэрнэт... Асновай фільма паслужыла дакумэнтальна зафіксаваная перапіска.

  • Wallflower Tango (Адзінокае танга)
  • 7 хвл, Германія, аўтар Wolfram Kampffmeyer

  • Чаканьне
  • 4 хвл, музычнае відэа, рэжысэр Аляксей Захарчанка

  • Familien Simulator
  • 6 хвл, гульнявы фільм, Германія, аўтары Максім Кашавараў і Даніл Чакашанка
  • Бліжэйшая будучыня! Самотны чалавек бярэ на пракат у відэатэцы дыск "FamilienSimulator". Сваё 50-годзьдзе ён зьбіраецца адзначыць у коле віртуальнай сям’і...

  • Сьцяна
  • 3 хвл, гульнявы фільм, Расея, аўтар Валер Крупенін
  • Лепшая акторская праца (жаночая) 2009. Імгненьне жыцьця чалавечага.

  • Lollipop (Ледзянец)
  • 7 хвл, анімацыя, Беларусь, аўтар Генадзь Буто
  • Страшная казка пра хлопчыка, каторы «падсеў» на ледзянец.

  • Выпадковасьць каханьня
  • 8 хвл, гульнявы фільм, Расея, рэжысэр Павал Коўтун
  • Той раніцай адбылося дзіўнае супадзеньне розных выпадковасьцяў. Малады юнак, так і не дачакаўшыся сваёй дзяўчыны ў кафэ, нечакана ўблытваецца ў шэраг выпадковых падзей — на вуліцы, ад розных мінакоў, — ён пачынае чуць урыўкі фраз, якія складваюцца для яго — у сэнсавыя прапановы, якія паказваюць шукаць дзяўчыну з чырвоным парасонам. Магчыма, гэтыя падказкі прывядуць яго да жаданай мэты, а магчыма і... у кабінэт міліцыі.

  • Дзьверы (Die Tür)
  • 5 хвл, гульнявы фільм, Германія, аўтары Яўген Дубноў і Яна Гербедзінг
  • Лепшая рэжысэрская праца 2010. Фільм пра страхі кляўстрафобіі, якія суправаджаюць нас усюды. Аднойчы патрапіўшы ў замкнёную прастору і не знайшоўшы спосабу выбрацца зь яе, у нас часта застаецца жаданьне знайсьці дзьверы, якія нас выведуць вонкі. Мы ў пошуку дзьвярэй. Што за гэтымі дзьвярыма і дзе яны? Як выглядае гэта пачуцьцё замкнёнасьці? Як падзеньне ў глыбокую ваду? Як знаходжаньне ў вялікай групе людзей або як захраснуць у ліфце ў пад'ездзе свайго дома?.. Усе гэтыя ўспаміны, як у сьне, сустракаюцца нам яшчэ доўгі час.

  • Hold Me Tighter (Абнімі мяне памацней)
  • 2 хвл, анімацыя, Вялікабрытанія, рэжысэр Яўгенія Голубева
  • Сьмешная гісторыя пра эмацыйную італійскую вопратку.

  • Першы пацалунак
  • 7 хвл, гульныв фільм, Індыя, рэжысэр Sharath Bhagavan
  • Фільм-удзельнік адмысловага праекту фэсту Meters «Cinema and love».

  • Сьмехаварот
  • 4 хвл, анімацыя, Расея, аўтар Тацьцяна Машкова
  • Лепшы анімацыйны фільм 2009. Пра сьнегавікоў, якія занадта шмат сьмяяліся.

  • Love Is Like Life But Longer
  • 10 хвл, гульныв фільм, Вялікабрытанія, рэжысэр Poppy de Villeneuve

  • Hras!
  • 4 хвл, анімацыя, Баўгары, аўтар Kostov Blagoy
  • У сьвеце паперы герой спрабуе зрабіць сваё існаваньне больш камфортным, аднак паступова становіцца апантаным, робячы ўсё новыя і новыя аб’екты, і ўрэшце, зьнішчае сьвет вакол сябе.

  • Out Of A Forest
  • 6 хвл, музычнае відэа/анімацыя, Данія, аўтар Tibias Gundorff Boesen , The Animation Work-shop
  • Лепшы анімацыйны фільм 2010.

  • Абрабаваньне
  • 30 сэк, экспэрымэнт/анімацыя, Расея, рэжысэр Андрэй Котаў
  • Рабаўнік вырашыў выкарыстаць крэйду для доступу ў банк. Аднак крэйда не такая надзейная…

  • Reenactment (Рэканструкцыя)
  • 10 хвл, Данія, аўтар Jacob Møller
  • A film about a modern day filmcrew, making a film about a 1930's filmcrew, making a film set in the 17th century.

Паказ у Менску пройдзе 29 красавіка, пачатак у 16.00 у Нацыянальным мастацкім музэі.

17:00, 20/04/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.005 seconds.