Студэнтаў БДУІР разьмяркоўваюць на пасады з заробкам у 13 разоў ніжэйшым за рынкавы
У сярэднім прапанаваны выпускнікам БДУІР на разьмеркаваньні заробак не перавышае $250. І гэта пры сярэднім заробку ў галіне ў $1038.
Разьмеркаваньне ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі мае вялікую асаблівасьць: тут заявак на студэнтаў заўжды болей, чым тых, каго можна разьмеркаваць. Асабліва на найбольш прэстыжных факультэтах, напрыклад, кампутарных сыстэм і сетак альбо
Таму
І сыходзіць ёсьць ад чаго. На тым самым факультэце кампутарных сыстэм і сетак БДУІР сёлета выпускнікам прапаноўвалі дзесяткі пасадаў на дзяржаўных прадпрыемствах. Заробкі з тых, што называліся ў заяўцы, не перавышаюць сумы ў 3.2 млн. рублёў альбо $400. Столькі, напрыклад, абяцалі заплаціць
Такія прапановы мелі для выпускнікоў у БДУІР
Але тое найлепшая прапанова. Звычайна прапанаваны на разьмеркаваньні заробак не перавышае $250. І гэта пры сярэднім заробку ў галіне ў $1038. Менавіта столькі па дадзеных dev.by у сярэднім атрымлівае менскі праграміст са стажам ад 1 да 3 гадоў.
Найбольш не пашанцавала тым выпускнікам, якіх накіравалі ў беларускі «алмаз ведаў»: за месяц працы ў нацыянальнай бібліятэцы праграмістам абяцаюць ня болей за $80! Троху болей за 120 заплацяць праграмістам на «Мінскэнэрга» і «Белкамунмашы».
Такія абвесткі пачалі зьяўляцца на форумах за некалькі месяцаў да разьмеркаваньня
А вось вядомае беларускае абароннае прадпрыемства «
Што здараецца са студэнтамі, якіх адпраўляюць па разьмеркаваньні
Хаця часам заяўкі нават ад дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўнівэрсытэце не задавальняюць. Напрыклад, толькі 9 з 49 выпускнікоў катэдры інфарматыкі факультэту кампутарных сыстэм і сетак адправіліся працаваць на непрэстыжныя пасады ў дзяржпрадпрыемствах. 40 чалавек былі разьмеркаваныя паводле індывідуальных заявак, а яшчэ заявак 15 засталіся незадаволенымі.