Аўтобусам на фэстываль «Дзікая мята»

Сустрэць лета — першыя тры чэрвеньскія дні — арганізатары музычнага фэсту «Дзікая мята» прапануюць акурат у іх. Пройдзе гэта дзейства ў расейскім культурна-гістарычным цэнтры пад назвай «Этнамір». Сёлета фэст «Дзікая мята» адзначае сваё пяцігодзьдзе і ў гэты гонар выходзіць на міжнародную арэну. У сьпісах удзельнікаў ня толькі расейскія выканаўцы, але і вядомыя артысты з розных краін блізкага і далёкага замежжа. Па традыцыі арганізатары плянуюць сабраць ня меней 10 тысяч чалавек.

Артысты «Дзікай Мяты 2012» добра знаёмыя людзям, што шануюць сапраўдны саўнд, і людзям далёкім ад такой рэчы як mainstream. Фэст зьбірае ўсё самае сакавітае і яркае з музычнага сьвету. На сцэнах фэсту будзе пададзены ўвесь гарачы музычны спэктар world music! Будзе ўсё: балканскія мэлёдыі і рытмы кельтаў, сальса і фламэнка, рускія сьпевы і афрыканскі біт, этнічны джаз і ўсімі любімая рагга. У цэлым у гэты раз на «Дзікай Мяце» выступіць каля 30 гуртоў зь дзесяці краін сьвету.

  • Горан Брэгавіч (Югаславія)
  • Ніно Катамадзэ і Insight (Грузія)
  • Värttinä (Фінляндыя)
  • InWhite (Расія)
  • Oquestrada (Партугалия)
  • Tonino Carotone (Гішпанія)
  • SoulMama (Грузія)
  • Sunsay (5’nizza) (Украіна)
  • Billy’s Band (Расея)
  • Zdob si Zdub (Малдова)
  • Katzenjammer (Нарвэгія)
  • ды іншыя

Арганізоўваецца аўтобусны-тур зь Мкнску на фэст: Ад'езд (чыгуначны вакзал) 31.05 у 21.00. Прыезд 4.06 каля 9.00 раніцы . Кошт падарожжа: 315.000 + 85.000 беларускіх рублёў. Квіток на фэст 3 дня — 1200 расейскіх рублёў да 1-га траўня, 1300 рас. рублёў пасьля 1-га траўня.

Месцаваньне і пражываньне арганізуецца самастойна (намётавы гарадок альбо іншае), уся інфармацыя ёсьць на сайце фэсту. Тэлефоны для даведак па даезьдзе: МТС +375 29 2597325, Velcom +375 44 5963958. Колькасьць месцаў у аўтобусе абмежаваная! Тэлефануйце ці задавайце пытаньні ў камэнтарах.

22:00, 03/04/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0068 seconds.