Кітайскім студэнтам дазволяць заключаць шлюбы падчас навучаньня
Зь 1 верасьня 2005 года міністэрства адукацыі КНР афіцыйна скасуе забарону на ўступленьне студэнтаў у шлюб у працэсе навучаньня. Аб гэтым гаворыцца ў абноўленым палажэньні аб навучаньні ў ВНУ, прынятым мінстэрствам адукацыі Кітая.
У адпаведнасьці з новым дакумэнтам, студэнты, што навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах Кітая атрымаюць права ствараць шлюб без атрыманьня дазволу ад навучальнай установы.
Дагэтуль кітайскія студэнты, якія жадаюць пабрацца шлюбам, павінныя былі ў абавязковым парадку атрымліваць дазвол кіраўнікоў навучальнай установы. Студэнты, якія не выконвалі гэта патрабаваньне адлічваліся з ВНУ.
Каментары праз FACEBOOK