Радзькоў: на ідэалягічныя сайты ніхто ня ходзіць, бо там няма форумаў

Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў заклікае ідэолягаў уступаць у дыскусіі ў інтэрнэце і выказвае перажываньне, што на іх інтэрнэт-русурсы ніхто ня ходзіць, бо там няма форумаў.

На абласным сэмінары ідэалягічных работнікаў, які праходзіць сёньня ў Наваполацку, абмяркоўваюць важнасьць «дыскусіі з дапамогай форумаў і блогаў».

«Рэсурсы створаныя. Але хадзіць туды ніхто ня будзе, калі там ня будзе форумаў. Неабходна, каб людзі атрымлівалі граматныя адказы і разумелі працэсы, што адбываюцца», — цытуе БелТА Радзькова.

Роўна год таму Аляксандр Радзькоў ужо накіроўваў армію ідэолягаў у сацыяльныя сеткі. А кіраўнік БРСМ нядаўна адрапартаваў, што 500 блогаў БРСМ супрацьстаяць «грязи и лжи» ў Інтэрнэце.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.