Менскім раварыстам далі волю
Пачатак роварнага сэзону ў Менску супаў з добрымі навінамі з ДАІ: аўтаінспэкцыя дазволіла езьдзіць па веладарожцы на праспэкце Незалежнасьці без спыненьня на пешаходных пераходах. Цяпер адзінай перашкодай для раварыстаў на другой па памерах велатрасе Менска засталіся сьветлафоры.
Экспэрымэнтальная роварная дарожка, спалучаная з ходнікамі, зьявілася на праспэкце Незалежнасьці (частка ад вул. Янкі Купалы да вул. Філімонава) ў Менску ўвосень. На яе працягу замянілі бардзюры на больш нізкія, трасу пазначылі адпаведнымі знакамі і разьметкай, даволі ўмоўна падзялілі роварную і пешаходную зоны.
Аднак ад пачатку ДАІ заявіла, што нягледзячы на адпаведныя знакі, правілы патрабуюць ад раварыстаў спыняцца на пешаходных пераходах і пераадольваць іх разам з роварам. Пераязджаць дарогу на ровары беларускія правілы забараняюць.
Патрабаваньне стала прычынай канфліктаў паміж раварыстамі і супрацоўнікамі ДАІ. На гэтым тыдні сытуацыя на веладарожцы чарговы раз абвастрылася. Як піша onliner.by, на скрыжаваньні праспэкту і вуліцы Я. Купалы супрацоўнікі ДАІ спынілі раварыста, які перасякаў дарогу, не злазячы са свайго транспартнага сродку. Яму патлумачылі, што ён павінен быў сьпешыцца, і прызначылі штраф за парушэньне ПДР.
Роварная супольнасьць абурылася, у выніку чаго
Такім чынам, ДАІ прызналі даўнюю памылку, а штраф для аўтара прэцэдэнту адмянілі. Таксама
Будаўніцтва роварных дарожак у Менску спыненае, а за галоўную зь існых плянуюць браць плату
Яшчэ некалькі гадоў таму кіраўніцтва Менска заяўляла, што зьбіраецца пабудаваць у горадзе да 500 км. роварных трасаў. Але
Як стала вядома ў лютым, яшчэ напрыканцы 2011 году намесьнік мэра Менска разаслаў ліст, у якім загадаў спыніць будаўніцтва роварных трасаў у горадзе. На які час уведзены мараторый, не зразумела.
Тым часам улады разглядаюць яшчэ адну ідэю — увядзеньня платы за карыстаньне адзінай не спалучанай з ходнікамі роварнай дарожцы Менка. Яна праходзіць праз увесь горад уздоўж Сьвіслачы і карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод менчукоў.