Naka напісала песьню пад уражаньнем ад раману «1984»
Песьня пра мару-пустэчу пад назовам «Во чреве кита» напісаная лідэрам менскай рок-каманды Naka Анастасіяй Шпакоўскай пад уражаньнем ад раману Джорджа Оруэла «1984».
«Не хацелася б казаць банальныя рэчы пра гэты твор, — кажа сьпявачка. — аднак ён справядлівы ня толькі да абстрактнага 1984-га, аднак і да цалкам канкрэтных часоў. І зноўку перад выбарам нашыя словы апынаюцца пустэчай».
Прэм’еру кампазыцыі гурт вырашыў прысьвяціць да палітычных падзеяў у Расеі.
Спампаваць «Во чреве кита» можна са старонкі гурта
Дарэчы, сольны канцэрты Анастасіі Шпакоўскай пройдзе 16 сакавіка ў менскім кафэ Loft.
Каментары праз FACEBOOK