Гурт Re1ikt выдасьць новы канцэртны DVD (+відэа)

Беларускі post metal гурт Re1ikt рыхтуецца да выхаду другога live DVD. Здымкі праходзілі на канцэрце-прэзэнтацыі новага альбома «Рэкі прабілі лёд» у менскім клюбе Re:Public 30 кастрычніка 2011 года.

Па словах музыкаў, гэтым DVD яны хочуць скончыць стары пэрыяд гурта Re1ikt і пачаць новы: гэта быў апошні выступ з былым вакалістам каманды. Цяпер гурт рыхтуе новы матэрыял і працуе з новым фронтмэнам, які хутка будзе прадстаўлены слухачам. Рэліз атрымаў працоўную назву «Крыгаход» (‘Kryhachod’).

Re1ikt — першапраходцы беларускамоўнага post metal. «Рэкі Прабілі Лёд» стаў першым афіцыйна выдадзеным альбомам у гэтым стылі, цалкам выкананым на беларускай мове. Ён выйшаў на лэйбле «Вігма» летась у кастрычніку і заняў 13-е месца па колькасьці прададзеных дыскаў сярод беларускіх музычных рэлізаў кампаніі за 2011 год.

У сваёй музыцы Re1ikt таксама спалучаюць такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock, alternative rock.

17:00, 05/03/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.