У берасьцейскім унівэрсытэце пасьля абурэньня студэнтаў зьменшылі павышэньне аплаты

Амаль на мільён беларускіх рублёў меней, чым было абвешчана спачатку, будуць паднятыя кошты на навучаньне ў Берасьцейскім Дзяржаным Унівэрсытэце імя Пушкіна. Адміністрацыя перагледзіла сваё рашэньне пасьля хвалі абурэньняў з боку студэнтаў і публікацыяў у мэдыях.

Як паведамляе «Брестская газета» на мінулым тыдні, калі былі абвешчаныя новыя кошты, у рэдакцыю газеты зьвярнуўся студэнт і паведаміў, што падаражэньне склала болей за 29%, насуперак рэкамэндацыі Міністэрства адукацыі.

БрДУ
Фота з сайту БрДУ

У той жа дзень рэктар унівэрсітэта ў тэлефоннай размове абверг гэту інфармацыю, заявіўшы, што кошт навучаньня вырас ня больш чым на 29%, а на некаторых спэцыяльнасцях выпускных курсаў – нават меней. Але праз тыдзень студэнтам назвалі новыя лічбы.

«Сёння нам паведамілі, што кошт навучання зніжаны на 994 тысячы, – паведаміў 15 лютага студэнт, які раней распавёў пра спрэчныя кошты. – Як даў зразумець у прыватнай гутарцы чалавек з кіраўніцтва ўнівэрсытэта, кошт па ВНУ паменшыўся амаль на мільён з-за шматлікіх зваротаў абураных студэнтаў і публікацый у прэсе».

На дадзены момант на сайце БрДУ выстаўлены загад рэктара ад 2 лютага 2012 году, паводле якога навучаньне на першым курсе дзённага аддзяленьня БрДУ каштуе 7 млн 844 тыс. рублёў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.