Што малююць на паўднёвым захадзе

Ад жывапісу да кампутаровай графікі і аўтарскіх лялек — у Берасьці прайшла выстава маладых мастакоў Берасьцейшчыны «Усе разам». Дагэтуль маладым і крэатыўным шанцавала прэзэнтаваць некалькі сваіх прац на агульных выставах ці ў сваім ўнівэрсытэце. Цяпер жа 20 маладых аўтараў з розных рэгіёнаў вобласьці паказалі сябе ў залі абласнога грамадзка-культурнага цэнтру.

Прэзэнтацыя двухтыднёвай выставы прайшла 27 студзеня ў прыязнай атмасфэры размоваў пра канцэпты твораў пад шампанскае ды печыва.

Быў і жывапіс, і кампутаровая графіка, фота, бацік, скульптуры з мэталу, аўтарскія лялькі — усяго 125 твораў. Сярод маладых імёнаў, для некаторых зь якіх гэтая выстава — першая, ёсьць ужо вядомыя ня толькі ў Беларусі творцы: Ганна і Марыя Рэдзько, Марыя Васількова, Антон Мартынюк, Алеся Арлова, Алег Алейнік, Глеб Сідарэнка ды іншыя таленавітыя мастакі.

Навіны і цікавосткі з моладзевага жыцьця твайго гораду распавядай на team@generation.by.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.