Студэнты Гарадзенскага мэдкаледжу засталіся без жыльля

Каля двух соцень будучых мэдсёстраў і фэльчараў высяляюць са студэнцкага інтэрнату. Прычына — рамонт сярод зімы. Адміністрацыя каледжу сьцявярджае, што робіць усё магчымае, каб дапамагчы студэнтам. Тыя ж зьбіваюцца ў пошуку таннага жытла, якое сярод зімы ў Горадні знайсьці зусім ня проста.

Гарачая пара для навучэнцаў Гарадзенскага мэдыцынскага каледжа надышла… у сярэдзіне зімы. Дзьвесьце будучых мэдсясьцёр і фэльчараў апынуліся без пакояў з-за рамонту ў інтэрнатах.

Як высьветлілася, для навучэнцаў мэдкаледжу высяленьне не было раптоўным. Капітальны рамонт інтэрнату, пабудаваны паўстагодзьдзі таму, быў неабходны. Прычына таму ня толькі ў дрэнных ўмовах жыцьця, але і старой праводцы, якая магла нарабіць бяды. Чакалі сродкаў. У жніўні-верасьні пры засяленьні навучэнцаў дамовы на пражываньне каледж прадбачліва заключыў да 20 студзеня і папярэдзіў аб надыходзячым рамонце.

«Рамонт вырашана рабіць паэтапна. Таму ў частцы пакояў інтэрнату з 311 жыхароў застанецца жыць болей за ста навучэнцаў, якія адносяцца да льготнай катэгорыі, — патлумачыў grodnonews.by „Гарадзенскай праўдзе“ дырэктар Гарадзенскага дзяржаўнага мэдыцынскага каледжу Леанід Самойла. — Астатнія былі папярэджаныя загадзя».

Зрэшты, папярэджаньне дапамагло не многім. Арэндадаўцы «варушацца» летам. Зараз знайсьці здымнае жыльлё ў Гародні складана. Напрыклад, рэклямуецца толькі некалькі прапановаў здаць пакой і кватэру студэнту, якія ўляціць у капеечку: ня менш за 50 даляраў за пакой і 100 — за кватэру.

«Мусіць, трэба было зь лета рэзэрваваць пакой», — з прыкрасьцю кажа будучая мэдсястра Вольга.

Адміністрацыя каледжу, па яе слова, «робіць усё магчымае». Нават далі аб’яву на тэлебачаньні. Але вынік слабы: пасярэдзіне году засяляць бяздомных студэнтаў ніхто не сьпяшаецца.

Што цікава, нават калі навучэнцы знойдуць пакой, абяцаную кампэнсацыю за яго яны атрымаць верагодней за ўсё ня здолеюць: для атрыманьня кампэнсацыі неабходна прадаставіць нямала даведак, у тым ліку і дамову на арэнду, заключыць якую можна толькі ў з адным са студэнтаў. А кватэру, як вядома, звычайна здымаюць разам, інакш занадта дорага. І тое толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік кватэры афіцыйна плоціць падаткі за свой бізнэс.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0576 seconds.