Зрабіць фота ню ў менскім мэтро каштуе 70 тыс. рублёў

Студэнтка аднаго з гуманітарных факультэтаў БДУ фатаграфавалася топлес у вагоне мэтро сёньня ноччу. Аднак фотасэсія працягнулася толькі дзьве станцыі. Ня гледзячы на тое, што гэта быў апошні цягнік, нехта выклікаў міліцыю, і фатографа з студэнткай затрымалі.


Фотаздымак з суседняга вагону выклаў у Фэйсбук выпадковы сьведка падзеяў вядомы беларускі фатограф Уладзімір Парфянок і скапіяваў сайт менскай міліцыі

Прэс-служба ГУУС мінгарвыканкаму піша, што раніцай суд Першамайскага раёну прызначыў дзяўчыне штраф 70 тысяч рублёў за «Дробнае хуліганства».

19:00, 17/01/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0639 seconds.