Каля сотні даляраў за навагоднюю ноч з «Ляпісам Трубяцкім»

У той час як Сяргей Міхалок гадуе вусы дзеля навагодняга збору ў Маскве ўсіх вусачоў добрай волі, беларускія музычныя аматары прапануюць пакаваць заплечнік і плянаваць сустрэчу сьвята разам зь любімымі музыкантамі. Запіс на аўтобусны тур на Навагодні канцэрт адчынены!

Канцэрт «Новы год па-беларуску» пройдзе ў ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня ў маскоўскім клюбе Pipl. У праграме жывыя выступы ад «Ляпіса Трубяцкога», Лявона Вольскага, «Крамбамбулі», Pomidor/Off і Dj Papa Bo! Кошт такой сьвяточнай ночы — 1500 расейскіх рублёў (каля $45). У абвестках пішуць, што ў кошт уваходзіць лёгкая закуска і выпіўка.

Ёсьць прапанова зьезьдзіць на канцэрт арганізаваным аўтобусным турам. Выезд зь Менску: 30 сьнежня, вяртаньне 2 студзеня рана раніцай). Кошт праезду — $65. Колькасьць месцаў абмежаваная!

Запіс вядзецца праз турыстычнае агенцтва «Дэльфін Груп»: +375 29 708 95 18 (Аляксандр) , +375 33 351 65 25, +375 44 717 86 14 (Юля), +375 29 317 89 93 або ў офіс 292 64 13.

18:00, 16/12/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4185 seconds.