Першы і адзіны ў гэтым годзе чэмпіянат Беларусі па турнтэйблізму і фэст электроннай музыкі

Grave board clan прадстаўляюць final scratch battle of Belarus «HEKSADAСTYLICS CUP 2011». Умовы ўдзелу ў чэмпіянаце і расклад фэсту 23 сьнежня ў «Рэпабліку» — у анонсе.

Як будзе праходзіць?

Кожны ўдзельнік за 6 хвілінаў паказвае ўсё, на што ён здольны за вінілавымі прайгравальнікамі (эпізод 1). Потым (эпізод 2) — скрэтч фрыстайл (па алімпійскай сыстэме). Удзельнікі разьмяркоўваюцца па парах, абіраюць мінус з прапанаваных (хутка будуць дасяжныя) і па чарзе дэманструюць скрэтч майстэрства па 1 хвіліне. Пераможца выходзіць у наступны раўнд, пакуль ня выляціць альбо ня выйграе чэмпіянат.

Умовы ўдзелу

Носьбіт — вініл. Выкарыстаньне тайм-кодаў забаронена. Дазволена толькі выкарыстоўваць свой пульт, іглы і сліпматы. На месцы будзе: Technics SL-1210 MK2 (x4), Vestax pmc-05 pro 3 vca, Vestax pmc-07.

Выступ будзе ацэньвацца паводле тэхнічнасьці, падачы, музычнасьці і кампазыцыйнасьці. Для ўдзелу неабходна даслаць на мэйл graveboardclan@gmail.com заяўку: імя-прозьвішча, нік, кантактны тэл, фота і ў якой частцы чэмпіянату ўдзел (эпізод 1 ці 2 альбо абодва).

Судзьдзём выступіць маскоўскі WSQ. Вядучыя: Андрей Bond і Alexei DeBronhe. Прызы прадстаўляе генэральны партнэр чэмпіянату крама «Музыка».

Адмысловыя госьці:

Даведкі: +375 (29) 858-99-91, +375 (29) 321-00-09. Уваход: 30 тбр. 23 сьнежня, пятніца 19:00 — 6:00. RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62).

13:30, 15/12/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0052 seconds.