Бедны кітайскі студэнт заваяваў сэрца дзяўчыны, змайстраваўшы для яе iPad

Закаханы кітайскі студэнт Вэй Ксінлонг з гораду Чанчун задумаў прыдбаць для дзяўчыны цудоўны падарунак. Але ў яго студэнцкім бюджэце сродкаў на апошні пляншэт Apple iPad, які так жадала каханая, не знайшлося.

Але студэнт-дызайнэр не заняпаў духам: хлопец засеў за комп, каб разабрацца ў тым, як зроблены жаданы пляншэт. Дзесяць доўгіх дзён прасядзеў ён у Інтэрнэце, зьбіраючы патрэбную інфармацыю.

Замовіўшы ў онлайн-крамах дэталі са старых пляншэтаў, студэнт пачаў зьбіраць iPad паводле інструкцый, што знайшоў ў Сеціве.

«Мацярынская плата, відэакарта, працэсар і экран былі са старога ноўтбуку, але я дакупіў сэнсарны экран і акумулятар», — распавёў China Daily News кароткі рэцэпт самазборкі папулярных пляншэтаў будучы дызайнэр.

Паўсталы зь небыцьця пляншэт хлопец інкруставаў стразамі і падараваў сваёй каханцы Сун.

«Гэта самы лепшы падарунак, які ў мяне калі-небудзь быў, і я буду захоўваць яго вечна», — прызналася дзяўчына. Акрамя iPad, які ўвыніку каштаваў каля $125 замест $500, пара прыдбала сусьветную папулярнасьць: пост Сун пра «нараджэньне майго пляншэту» займеў неверагодную папулярнасьць у кітайскім Сеціве.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0567 seconds.