ТОП-9 месцаў, дзе можна навучыцца фатаграфаваць прафэсійна


Беларусам даступныя два асноўных шляхі вывучэньня фотамастацтва ў прафэсіяналаў: на курсах ў фотастудыях, а таксама ўнівэрсытэтах і іншых афіцыйных навучальных установах. Мы выбралі зь іх тыя, што могуць быць карысныя і даступныя менчукам.

Дзедаўскі мэтад

Яшчэ нашы бацькі, а, можа, і чыесьці далейшыя продкі практыкавалі наведваньні прафэсійных фотаклюбаў дзеля ўдасканаленьня майстэрства. Цяпер у Менску засталося некалькі такіх. Адныя прапануюць тыднёвыя курсы, іншыя хочуць зацягнуць на месяцы. Кудысьці можна прыходзіць са звычайнай «мыльніцай», а кудысьці без спэцтэхнікі ўвогуле лепей ня сунуцца.

1. Школа «Вілія» — можна бяз тэхнікі

Школа «Вілія» якраз з такіх установаў з даўняй рэпутацыяй. Як піша «Вэб-журналіст», яна прапануе курс «Асновы фатаграфіі» за 750 тысячаў рублёў (40 гадзін заняткаў). Кажуць, што слухачы могуць прыходзіць на заняткі нават без уласнай тэхнікі. У гэтым цэнтры акцэнт робіцца менавіта на тэорыю.

Але для практычных заняткаў камэра ў любым выпадку спатрэбіцца. Некаторыя курсы змогуць даць фотаапарат на практыку. Калі вы ня маеце тэхнікі вышэйшага ўзроўню, можна прынесьці «мыльніцу» — кампактны фотаапарат.

2. «Краявід» — эканом-варыянт

Фотастудыя працуе на базе палацу моладзі і арыентуецца, як бачна нават з назвы («моладзевая студыя») найперш на маладзейшае пакаленьні. Школа з 21-гадовай гісторыя прапануе самыя танныя на гэты момант курсы фатаграфіі: ня болей за 600 тысячаў рублёў за 30 гадзінаў заняткаў. Тэхніку сваю можна не прыносіць, бо на практыцы можна трэніравацца ў фотастудыі.

Пробных урокаў такія ўстановы не практыкуюць. Затое можна дамовіцца на сустрэчу з выкладчыкам, каб дэталёва распытаць пра праграму курсаў. Школы фатаграфіі таксама прапануюць кансультацыю па выбары камэры.

3. Studio67 — ідывідуальны падыход

Курсы Studio67 за 910 тысячаў прапануюць 7 заняткаў (6 тэарэтычных, 1 практычны). Кожны урок працягваецца 3 гадзіны. Выкладчык дае хатнія заданьні, а таксама правярае веданьне тэорыі на пракладзе як вашых фатаграфій, гэтак і працаў знакамітых прафэсіяналаў. На практычным занятку вы зможаце пад кіраўніцтвам выкладчыка паспрабаваць свае сілы ў фотастудыі ці на мясцовасьці.

Фішка курсаў — магчымасьць замовіць нават індывідуальны курс. Што тычыцца кошту, ён будзе крыху большы, чым на групавых занятках. Але не істотна.

Таксама ў школе абяцаюць падтрымаць жытлом тых, хто ня мае дзе спыніцца ў Менску.

4. «Мир фото» — 3 месяцы фотазадавальненьня

Базавы курс у школе «Сьвет фота» прапануюць праслухаць за 960 тысячаў. Заплаціць можна не адразу усё, а за два разы. Заняткі працягваюцца 3 месяцы. Хадзіць у школу трэба 2 разы на тыдзень.

Дарэчы, у гэтай, а таксама ва ўсіх іншых узгаданых школах выдаюцца сэртыфікаты аб заканчэньні курсаў.

5. «Школа фатаграфіі» — грунтоўна і дорага

У «Школе фатаграфіі» заняткі на паўтара месяцы (сустрэча з выкладчыкам — 2 разы на тыдзень) абыдуцца ў 1.2 мільёны рублёў. За 4 месяцы падрыхтоўкі 4 возьмуць 4.7 мільёны. На двухгадзінных занятках студэнты школы чаргуюць тэорыю і практыку. Але студыйных здымкаў тут не прадугледжана. Дарэчы, у гэтую школу слухачы мусяць прыходзіць з уласнай камэрай.

Жыхарам рэгіёнаў «Школа фатаграфіі» прапануе заняткі па суботах і нядзелях.

Сур’ёзны выбар — Унівэрсытэт

Калі ж ёсьць адчуваньне, што з фатаграфіяй можна зьвязаць усё жыцьцё, варта зьвярнуцца да грунтоўных курсах ва ўнівэрсытэтах ці каледжах. Беларускія навучальныя ўстановы прапануюць дзьве спэцыяльнасьці такога кшталту.

6. БДАМ — фатограф-рэклямшчык

На факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ёсьць спэцыялізацыя «Фотаграфіка». Тут рыхтуюць фатографаў для сацыяльнай і рэклямнай сфэры.

7. «Тэхнік-тэхноляг» у фатаграфіі

Спэцыяльнасьць «Фатаграфія» ёсьць таксама і ў Менскім дзяржаўным тэхнічным каледжы. Вучыцца туды запрашаюць усіх, хто мае творчае бачаньне. Праўда, студэнтаў рыхтуюць там па спэцыяльнасьці «тэхнік-тэхноляг», і найперш для сфэры «бытавога абслухоўваньня». Таму калі вы трапіце ў лік 25 паступіўшых у каледж, не зьдзіўляйцеся, калі разьмяркуюць вас зусім не ў інфармацыйную ці рэклямную агенцыю.

8. Фатограф-журналіст

Фотажурналістаў у нашай краіне асобна не рыхтуюць. Затое некаторыя ўнівэрсытэты маюць курсы, прысьвечаныя тэорыі і практыцы фатаграфіі.

У Інстытуце журналістыкі БДУ ёсьць курсы «Асновы фатаграфіі» і «Асновы фотажурналістыкі». Дэкан дырэктар Інстытут Сяргей Дубовік неяк выказваў думку аб тым, што варта б адкрыць асобную спэцыялізацыю «фотажурналістыка». Але пакуль што гэты плян не зьдзейсьнены.

9. Фатограф па-эўрапейску

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні таксама мае некалькі фатаграфічных курсаў. Для таго, каб навучацца на іх, ня трэба адмыслова ехаць у Вільню. Болей за тое, вывучаць фатаграфію ў ЭГУ можна нават не становячыся студэнтам гэтага ўнівэрсытэту. ЭГУ прапануе запісвацца да дыстанцыйныя курсы, цягам якіх навучаньне будзе адбывацца празь Інтэрнэт. Курсы платныя і каштуюць ад 40 да 80 эўра. Так толькі ў восеньскім сэмэстры ў гэтым унівэрсытэце можна вывучаць «Тэорыю і практыку фатаграфіі», «Гісторыю і тэорыю фатаграфіі», «Лічбавую фатаграфію».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0651 seconds.