IQ48 выпусьцілі альбом пра тое, як застацца сабой

Новы альбом IQ48, які атрымаў назву HMR, ужо надрукаваны. Журналісты ды й сам гурт упершыню пабачылі чорна-чырвона-белыя дыскі на прэс-канфэрэнцыі з нагоды рэлізу. Афіцыйны пачатак продажу альбому адбудзецца 4 лістапада на канцэрце-прэзэнтацыі ў клюбе RE:PUBLIC.

Хлопцы з IQ48 вырашылі дзейнічаць «па-олдскулу» ды ня сталі самі выкладваць альбом у Сеціва. Бо HMR натхнёны рытмамі ды мэлёдыямі канца 1980 - пачатку 1990-х гадоў XX стагодзьдзя, тады пра інтэрнэт тут яшчэ ніхто і ня чуў.

У час, калі фармаваліся музычныя густы сучасных «здаровых ласей» як раз на кожным плоце было напісана HMR. Трэці альбом IQ48 задуманы як даніна павагі да тых дзіўных часоў. Адсюль такая назва - Heavy Metal Rock.

Год таму, калі пачалі стварацца песьні да новага альбому IQ48, ніхто ў Беларусі ня мог ўявіць, што пачатак 90-х XXст. будзе настолькі актуальны ў 2011-м. Але гітарыст Яўген Бузоўскі, аўтар большасьці трэкаў HMR відаць нешта пра гэта ведаў. Бо ня гледзячы на тое, што ў лірыцы альбому няма згадак пра піянэраў, касэтныя магнітафоны ды часопіс «Мурзілка». Але тэмы усіх трэкаў трапілі ў самую кропку настрояў, якія пануюць у часы пераменаў ды згадак пра былую ўяўную стабільнасьць.

Герой новага альбому IQ48 - звычайны «Просты хлопец», на якога крычаць, «што дэгенерат», але ён спрабуе застацца сабой ды трымаць «Хвост пісталетам» сярод паўсюдных «Рагоў ды капытаў», кар'ерызму ды размоваў пра эміграцыю.

HMR быў запісаны адноўленым складам гурта. Месца саксафону заняла гітара Паўла Яноўскага (ён жа выступіў у ролі саўндпрадусара альбому), а за бас адказвае былы ўдзельнік Крамбамбулі і Zet Улад Плюшчаў.


Некалькі імгненьняў з атмасфэры ў якой пісаўся альбом

Запіс альбому адбываўся ў чэрвені-верасьні 2011 г. на студыі «Таксафон».

У адным з трэкаў вакалісту IQ48 Аляксандру Ракаўцу кампанію склаў рэпэр Vinsent.

Пачуць жыўцом новую праграму IQ48 ды набыць дыск HMR можна будзе 4 лістапада ў клюбе RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62).

Кошт квіткоў: першыя 100 па 30 тыс., астатнія - 35 тыс., у дзень канцэрту - 40 тысяч, столікі - 50 000. Пачатак а 19-й. Кропкі продажу: RE:PUBLIC, пераходы Я Коласа, ГУМ, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.

Даведкі пра канцэрт па тэл. +375 29 649 08 88, +375 17 310 31 42

Фотаздымкі з прэс-канфэрэнцыі 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1753 seconds.