«Давайте без паранойи» — TUT.BY перарваў эфір перадачы зь Лявонам Вольскім

Жывая трансьляцыя канцэрту і інтэрвію Лявона Вольскага ў эфіры TUT.BY-ТВ была раптоўна перарваная сёньня папросту сярод адной зь песень. А ўсё згадкі пра перадачу былі зьнятыя з парталу.

«У эфіры TUT.BY Лявон Вольскі распавядзе, чаму прагляд афіцыйнай тэлевізіі – гэта сэанс мазахізму, а чытаньне кніг мае амаладжальны эфект. Дасьць рэцэпт эльзаскага шукрута і падзеліцца меркаваньнем, як застацца нармальным у няпростай беларускай рэчаіснасьці. А таксама прэзэнтуе сваю першую кнігу прозы “Міларусь” невялічкім канцэртам з песень “усіх часоў і народаў” . І нічога не распавядзе пра свае творчыя пляны,» — гэтак выглядаў анонс перадачы Tut.by з удзелам Лявона Вольскага на старонцы Крамбамбулі ў Facebook.

Аднак рэцэпт таго, як застацца нармальным у няпростай беларускай рэчаіснасьці пачулі толькі некаторыя супрацоўнікі ТУТ.BY. Пасьля некалькіх пытаньня і адказаў у студыі Лявон Вольскі пачаў сьпяваць нашумелы «Маналёг Саўкі».


У чэрвені лірычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка выпусьцілі DVD

Пародыя на супрацоўніка выбарчыга ўчастку, які трапіў пад дубінкі міліцыі, а потым і ў аўтазак, вельмі занепакоіла Рэдакцыю TUT.BY. Настолькі, што траньсляцыя была перарваная і гледачы болей не маглі назіраць размову і сьпевы ў студыі, якія цягнуліся яшчэ паўгадзіны. Самі госьці студыі даведаліся пра абрыў трансьляцыі толькі па заканчэньні перадачы.

«Мы мелі падставы, каб прыпыніць трансьляцыю, калі Лявон пачаў адкрыта зьдзеквацца зь дзяржаўных асобаў. Мяркую, што гэта недагляд нашых супрацоўнікаў. Надалей будзем заклікаць іх больш старанна і пільна рыхтавацца да этэру» — патлумачыў Тузіну Гітоў Генэральны дырэктар TUT.by Юры Зісер.

Рэдакцыя парталу ў камэнтах на Фэйсбуку сьцьвярджае, што эфір з Вольскім зьявіцца на партале пазьней:

«В записи эфир обязательно появится - только без одной песни. Без той, где пародия на сотрудника ЦИК» — апраўдваецца Юры Зісер і дадае на асьцярожныя камэнтары журналістаў пра цэнзуру на TUT.BY:

«Давайте без паранойи».

Крамбамбуля таксама абвяргае ўзгадкі пра цэнзуру:  

«Вы што! Да не! Проста ў Лявона чолка (чупрына) вельмі доўгая».

UPD 2:48: Юры Зіссер выклаў спасылку на поўную вэрсію перадачы: "Мiларусь" TUT: Прэзентацыя кнiгi Лявона Вольскага

vojur 18:50, 25/10/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3313 seconds.