Vkontakte распавядзе, ці ёсьць у студэнта праблемы з алькаголем

Амэрыканскія навукоўцы сьцьвярджаюць, што сацыяльныя сеткі здольныя распавесьці, ці мае студэнт альбо студэнтка праблемы з алькаголем. Для гэтага дастаткова прыгледзецца да іх профіляў, а дакладней, да фотаальбомаў з паці зь іх удзелам. Верагодна, Facebook ці Vkontakte здольныя ня толькі выявіць верагодную алькагольную праблему ў маладога чалавека, але і дапамагчы пазбавіцца ад яе.

Наступны раз, калі вы наткнецеся, гуляючы па Кантакту ці Фэйсбуку, на чарговы фотаальбом зь вечарыны, дзе ваш сябар ці сяброўка галёнамі спажывае алькагольныя напоі, не сьпяшайцеся зачыняць старонку. Магчыма, гэткім чынам ён ці яны сыгналізуе аб праблемах з моцнымі напоямі, што апошнім часам зьявіліся ў жыцьці.

Схільнасьць студэнтаў выкладваць у сацыяльных сетках фатаграфіі зь вечарын, дзе сьпіртное літаральна льецца ракой, нядаўна заўважыў доктар Мэг Марэн і яе калегі з Унівэрсытэту Вісконсін-Мэдысан. Як піша Time, у выніку зьвілася дасьледаваньне, што сьведчыць аб наяўнасьці повязі між праблемамі з алькаголем і асаблівасьцямі фотаальбомаў у сацсетках.

Марэна прааналізавала больш за 200 профіляў у Facebook, што належылі маладым людзям 18–20 гадоў. Усе яны вучыліся ва Ўнівэрсытэце Вісконсін і Ўнівэрсытэце Вашынгтона. Дасьледчыца шукала згадкі пра алькаголь у абнаўленьнях на «сьцяне» і ў фотаальбомах. Пазьней студэнтаў папрасілі прайсьці тэст, што мусіў выявіць адхіленьні, зьвязаныя са спажываньнем сьпіртнога.

Гэтак, маладыя людзі, што пісалі пра тое, як яны пілі за рулём, «адключаліся» пасьля ўжываньня алькаголю ці пілі ў самоце, трапілі ў групу рызыкі разьвіцьця алькагалізму. У 58% зь іх дыягнаставалі «праблемы з алькаголем». Аналягічны дыягназ ставіўся толькі 38% маладых людзей, якія не распаўсюджваліся адносна сьпіртнога ў Facebook.

Дарэчы, студэнты зь першай групы больш чым у шэсьць разоў часьцей атрымлівалі траўмы з прычыны спажываньня сьпіртных напояў. Экспэрты раяць бацькам, іх сябрам і спэцыялістам уважліва сачыць за тым, што маладыя людзі думаюць аб ўжываньні алкаголю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0668 seconds.