Беларускі Калегіюм запрашае на навучаньне

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях: журналістыка, найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура, а таксама — адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. Навучаньне ў БК — бясплатнае.

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:

  • журналістыка
  • найноўшая гісторыя
  • філязофія/літаратура
  • а таксама — адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК можа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК — бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 3 кастрычніка 2011 г.

Заяўкі прымаюцца па 25 верасьня 2011.

Абавязковай умовай запрашэньня на сумоўе зьяўляецца выкананьне уступных патрабаваньняў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com. Сайт: bk.baj.by.

Прапануем таксама аўтарскі матэрыял навучэнкі БК «Першы дзень у Беларускім Калегіюме»

11:19, 13/09/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.