Беларускі Калегіюм аб’яўляе чарговы надор на дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
- Еўрапейскі саюз: палітыка, грамадства, культура
- Журналістыка: падставовы курс
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з канца кастрычніка 2015 г.
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2015 г.
Прыём на навучанне ажыцяўляецца па вынікам сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.
Адказы на асноўныя пытанні звязаныя з паступленнем і навучаннем можна паглядзець тут.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@belcollegium,org, facebook.com/belcollegium
Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. зь ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацыяў і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г. Беларускі Калегіюм аб'ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяньня дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадзтве ў кантэксьце вызначальных каштоўнасцяў эўрапейскай цывілізацыі й агульнаэўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.