Стань назіральнікам на выбарах за мяжой

Стаць прафэсійным назіральнікам на выбарах і прайсьці навучальны курс ад выбітных нарвэскіх палітолягаў у Вільні запрашае актыўных маладых людзей праект «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка». Падача заявак сканчаецца праз восем дзён.

Belarus Watch, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнаньні ў Вільні абвясьцілі аб прыёме заявак на ўдзел у праекце «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс у Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвэскімі палітолягамі, якія маюць досьвед назіраньня на шматлікіх выбарчых кампаніях па ўсім сьвеце. Па пасьпяховым сканчэньні курсу ўдзельнікі атрымаюць сэртыфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сэртыфікат ЭГУ.

Акрамя курсу студэнты таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіраньні за выбарамі ў адной з эўрапейскіх краін, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досьвед у якасьці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіраньні.

Курс пройдзе 19–29 кастрычніка.

Заявы прымаюцца да 14 верасьня 2011 г. Заявы дасланыя пасьля 23:59, 14 верасьня разглядацца ня будуць.

Он-лайн заяву можна запоўніць на гэтай старонцы.

Умовы адбору і дадатковая інфармацыя на сайце праекту.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.